Раніцай 4 кастрычніка ў Слоніме памёр вядомы доктар і грамадскі дзеяч, заснавальнік недзяржаўнай установы «Шэгамедкансульт», каардынатар Слонімскага грамадскага цэнтра, былы дэпутат райсавета Іван Шэга. У апошніх выбарах ён удзельнічаў, ужо маючы цяжкую форму анкалогіі.

Івану Шэгу было 63 гады. Родам ён быў з вёскі Валеўка Наваградскага раёна. Скончыў Валеўскую сярэднюю школу, а потым Мінскі медыцынскі інстытут.

З 1980 года жыў і працаваў доктарам-траўматолагам у Слоніме. Івана Шэгу ў горадзе ведалі ўсе.

У апошнія дваццаць гадоў ён актыўна займаўся палітыкай, з’яўляўся сябрам Сойма Партыі БНФ. Свае разважанні і думкі пра лёс краіны ён выказаў і паспеў выдаць асобнай кнігай «Пра краіну і пра нас».

«Наша Ніва» далучаецца да спачуванняў сям'і вялікага працаўніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?