Крымінальная справа распачата ў дачыненні маладога чалавека, які напаў сёння на наведвальнікаў ГЦ «Еўропа», паведаміў сёння журналістам у Мінску першы намеснік старшыні Следчага камітэта Аляксей Волкаў
«Па гэтым факце заведзена крымінальная справа. Яна прынята да вытворчасці следчымі цэнтральнага апарата Следчага камітэта. Праводзяцца следчыя дзеянні», - праінфармаваў Аляксей Волкаў.
Нападнік быў адзін. А чуткі пра тое, што нападнікаў было некалькі, звязаныя з тым, што чалавека бачылі спачатку з бензапілой, потым з сякерай, растлумачылі ў Следчым камітэце.