Адзін чалавек загінуў, яшчэ адзін атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці ў ДТЗ, якое адбылося 9 кастрычніка, каля 05.40, на трасе Р6 Івацэвічы — Пінск — Столін. Пра гэта паведамілі ў ДАІ Брэсцкай вобласці.

— Паводле папярэдняй інфармацыі, кампанія маладых людзей вярталася пасля наведвання адной з начных устаноў Пінска ў аграгарадок Альшаны. За рулём аўтамабіля знаходзіўся 21-гадовы хлопец, які ніколі не атрымліваў пасведчанне кіроўцы. На 139-м кіламетры трасы малады чалавек не справіўся з кіраваннем, аўтамабіль вылецеў у кювет і некалькі разоў перакуліўся, — сказалі ў ДАІ.

Акрамя кіроўцы, у BMW ехалі 6 пасажыраў, адзін з іх знаходзіўся ў багажніку.

У выніку ДТЗ кіроўца ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння, 25-гадовы пасажыр з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваны.

Папярэдне, усе шэсць пасажыраў былі п'яныя. Усе, хто быў у аўтамабілі — жыхары вёскі Альшаны, прычым чацвёра з іх — родныя браты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?