Выпраўляемся даследаваць паўднёвыя ваколіцы Мінска! Кампанія «Інтэркомтур» запрашае аматараў беларускай гісторыі і мовы на новую экскурсія «Смілавіцкая мазаіка»!

Дата экскурсіі: 22 кастрычніка (субота).

Маршрут: Мінск - Дукора - Смілавічы - Малыя Ляды - Мінск.

Цана: 35 рублёў.

Пастаянным кліентам, студэнтам, пенсіянерам і дзецям да 12 год - зніжка 5 рублёў!

Падчас вандроўкі мы наведаем вёску Дукора, дзе захаваліся сляды мінулых стагоддзяў у выглядзе адрэстаўраванай уязной брамы дукорскага маёнтка Ашторпаў.

Таксама вы, пры жаданні, зможаце завітаць у незвычайную цікавостку - перакулены дом.

Далей едзем у Смілавічы, дзе нас чакаюць маляўнічыя руіны палацу Манюшкаў-Ваньковічаў.

Смілавічы - радзіма вядомага мастака Парыжскай школы Хаіма Суціна, таму наступным пунктам экскурсіі стане экспазіцыя музея «Прастора Хаіма Суціна».

Апошняя вёска, у якую мы заедзем, гэта вёска Малыя Ляды. Тут захаваўся калісьці ўніяцкі, а сёння праваслаўны Дабравешчанскі манастыр з аднайменнай барочнай праваслаўнай царквой.

Анлайн-браніраванне тут.

Каляндар экскурсій.

Запіс і падрабязнасці па тэлефонах: (29)7652545, (29)6506102, (17)2223321 (Дзяніс).

ТАА «БелЮніІнтэрКам» УНП 19052271

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0