Заказчыкам будаўніцтва цэнтра з'яўляецца ТАА «Вінтэрраінвест», за якім стаіць літоўская група кампаній Capital City Group. Іх сіламі ў 2013 годзе ўзвялі ГЦ «Бонус» ў Каменнай Горцы.

Начальнік упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва адміністрацыі Фрунзенскага раёна Таццяна Вараб'ёва кажа, што інвестдамову з ТАА «Вінтэрраінвест» заключылі ў чэрвені 2012 года. Згодна з дакументам, да лета 2017-га заказчык павінен быў узвесці спартыўна-аздараўленчы і гандлёва-забаўляльны цэнтр «Мега» на ўчастку ў 9,5 гектара ў межах вуліц Нёманскай, Казіміраўскай і Каменнагорскай.

Аб'ект у 55 тысяч кв. м. павінен быў уключаць у сябе лядовую арэну для трэніровачнага і свабоднага катання, крамы, аб'екты бытавога абслугоўвання, рэстараны, кафэ, кінатэатр з дзевяццю кіназаламі, боўлінг і спартыўна-аздараўленчы цэнтр.

Вараб'ёва распавядае, што ў жніўні 2015 года забудоўшчык выйшаў на пляцоўку, паставіў агароджы, але неўзабаве ў яго ўзніклі фінансавыя цяжкасці. Агароджу прыбралі, а аб'ект будаўніцтва закансервавалі.

Нядаўна на ўчастку зноў з'явілася загараджальныя сетка, а самазвалы пачалі дастаўляць грунт. Па словах Вараб'ёвай, інвестар наладзіў фінансаванне, таму на аб'екце другі раз пачаліся падрыхтоўчыя працы. Праект не змяніўся.

Падрыхтоўчыя работы павінны быць выкананы за чатыры месяцы, пасля чаго Дзяржбуднагляд дасць дазвол на будаўніцтва і тэхніка выйдзе на аб'ект. Нарматыўны тэрмін узвядзення — 28 месяцаў (у тым ліку 4 месяцы на падрыхтоўчыя работы).

Цэнтр павінен быць узведзены ў пачатку 2019 года.

У 2015-м інвестыцыі ў аб'ект ацэньваліся ў 390 мільярдаў рублёў, або каля 20,4 мільёна долараў, але гэтая сума патрабуе пераразліку, адзначыла Таццяна Вараб'ёва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?