Кабінет міністраў Украіны увёў магчымасць грамадзянам, якія не атрымліваюць жыллёвыя субсідыі, плаціць за жыллёва-камунальных паслугі ў растэрміноўку.

Адпаведнае рашэнне было прынята на пасяджэнні ўрада ў сераду.

Па словах кіраўніка Нацыянальнай камісіі, якая ажыццяўляе рэгуляванне ў сферы энергетыкі і камунальных паслуг, Дзмітрыя Воўка, для гэтага спажывец павінен напісаць заяву.

Тады спажывец можа атрымаць растэрміноўку і ў належны месяц павінен аплаціць 50% рахунку, а другую частку неабходна будзе аплаціць раўнамерна на працягу красавіка-верасня наступнага года, да пачатку наступнага ацяпляльнага сезона.

Гэтая магчымасць будзе ўведзена для тых грамадзян, якія не атрымліваюць субсідыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?