У сталіцы Германіі ў сераду ўвечары пачаліся перамовы лідараў краін у «нармандскім фармаце» — Украіна, Германія, Францыя, Расія.

Тут і ніжэй фота: Reuters

Як перадае «Інтэрфакс-Украіна», у будынку ведамства федэральнага канцлера Германіі знаходзяцца прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, канцлер Германіі Ангела Меркель, прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

У перамовах з украінскага боку, акрамя Парашэнкі, таксама бяруць удзел кіраўнік МЗС Павел Клімкін і намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Канстанцін Елісееў. З расійскага боку, акрамя Пуціна, удзел у сустрэчы бяруць кіраўнік МЗС Сяргей Лаўроў і памочнік прэзідэнта РФ Уладзіслаў Суркоў.

Як паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» крыніца, якая ўдзельнічае ў мерапрыемстве, перамовы «нармандскай чацвёркі» пачаліся са спазненнем.

«Перамовы пачаліся са спазненнем. Першапачаткова планавалася, што сустрэча пачнецца а 18:00, аднак з-за спазнення прэзідэнта Расіі прыйшлося перанесці яе пачатак», — сказаў суразмоўца агенцтва.

Перад гэтым адбыліся перамовы канцлера Германіі з прэзідэнтам Украіны, пасля чаго прайшла асобная сустрэча Парашэнкі, Меркель і Алянда, якія скаардынавалі пазіцыі перад перамовамі ў «нармандскім фармаце».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0