sputnik.by

sputnik.by

4 лістапада тысячы прыхільнікаў у канцэрнай зале «Прамогу арэна» ў Вільні атрымаюць асалоду ад выступлення беларускай зоркі Макса Каржа.

Хіп-хоп выканаўца запатрабаваў найлепшую гукавую сістэму ў Літве, магутнасці якой хапіла б на шумны канцэрт у парку Вінгіса. Для выступу Каржа будзе ўсталявана спецыяльная сістэма асвятлення і экраны. Падрабязнасці мантажу сцэны ўзгадняліся некалькі месяцаў запар.

Яшчэ адна ўмова Каржа, каб падчас выступу на сцэне знаходзілася 100 бутэлек мінеральнай вады і 20 — шампанскага. Магчыма, спявак плануе падзяліцца напоямі з прыхільнікамі.

За месяц да канцэрта арганізатары атрымалі вельмі незвычайны запыт ад менеджараў выканаўцы. Іх папрасілі даць да выступлення надзіманую гумовую ляльку з крамы эратычных тавараў. Гэта, імаверна, самае дзіўнае пажаданне, з якім арганізатары сутыкнуліся за ўвесь час працы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?