У Беларусі існуе асобная нацыя «ліцвінаў», агрэсіўная меншасць, якая хоча падпарадкаваць «беларускую большасць», піша прапагандысцкі расійскі рэсурс.

Тэзіс пра «нацыянальна расколатую» Беларусь дазваляе прапагандысту казаць пра існаванне перадумоў для «ўкраінскага сцэнара» у Беларусі, бо «адзіная надзея беларусаў — гэта дапамога з братняй Вялікаросіі».

«Расійскай Федэрацыі трэба ўзяць пад сваё крыло беларускую большасць, якая з'яўляецца стабілізуючым фактарам у заходняй частцы Рускага свету», — гаворыцца ў артыкуле.

У расійскай прапагандзе тэзіс пра нацыянальны падзел Беларусі — не новы.

Яшчэ ў сярэдзіне 1990-х гадоў яго агучваў Аляксандр Фадзееў, які дагэтуль узначальвае сектар Беларусі ў блізкім да спецслужбаў «Інстытуце краін СНД» пад кіраўніцтвам Канстанціна Затуліна.

У той час, час буйных вулічных дэманстрацый супраць аб'яднання Беларусі з Расіяй, ідэя пра існаванне «іншай нацыі» ў Беларусі спатрэбілася для таго, каб растлумачыць расійскаму насельніцтву, адкуль у Беларусі масавы супраціў ідэям «славянскай інтэграцыі братніх народаў». 

Новая генерацыя імперцаў адмаўляе само існаванне беларускага народа нават як братняга — у іх прапагандзе ёсць альбо беларусы як рэгіянальная частка расійскага народу, прычым выключна расійскамоўныя, альбо «юды», якія «намагаюцца размаўляць на мове».

Пры гэтым маніпулююць старажытным словам «рускі», якому замест яго сапраўднага сэнсу прыпісваецца сэнс «маскоўскі».

«Руссю» ў канцы І тысячагоддзя н.э. называлі скандынаўскіх князёў і іх дружыны, якія стварылі свае княствы на тэрыторыях са славянскім і часткова балцкім і фіна-вугорскім насельніцтвам.

Сапраўдны «Рускі свет» спыніў існаванне з мангольскім нашэсцем, а калі яго пэўныя рысы і працягвалі існаваць, то ў межах Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, а таксама такіх гарадоў-дзяржаў, як Ноўгарад і Пскоў. 

Менавіта тут існавала і захавалася моцнае гарадское самакіраванне і магутная рыцарска-дружынная эліта, якая часам магла дыктаваць сваю волю сюзерэну. Тут захаваліся і характэрныя для дамангольскай Русі шчыльныя культурныя, дыпламатычныя і дынастычныя сувязі з Захадам.

Сучасная расійская прапаганда малюе беларускамоўных беларусаў ворагамі «сапраўдных беларусаў».

«Украінскі сцэнар» раскручвалі падобным жа чынам — распальваючы варожасць паміж «сапраўднымі ўкраінцамі» і «галічанамі», якія быццам бы пачалі культурна і палітычна прыгнятаць «украінскую большасць».

Шавіністычная прапаганда не першы раз імкнецца выкарыстаць фальшывую ідэю існавання нейкай асобнай «ліцвінскай» нацыі ў Беларусі. Аднак тэзіс гэты, здаецца, занадта складаны, каб мець поспех.

На перапісе 2009 года ў Беларусі ліцвінамі запісаліся ўсяго 66 чалавек, з іх 43 — у Мінску. Адзін з ідэолагаў «ліцвінаў», Аляксей Дзермант, з таго часу перайшоў на прарасійскія пазіцыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру