На 840 рублёў (40 базавых велічыняў) аштрафаваны сябра руху «За свабоду» Аляксандр Мендаль, які быў затрыманы пад час распаўсюду ўлётак пра фальсіфікацыі на выбарчай акрузе Юрася Губарэвіча. Суд палічыў яго вінаватым у парушэнні закона аб СМІ.

Пад час паседжання Аляксандр Мендаль распавёў, што быў затрыманы пад час раздачы ўлётак, у яго былі канфіскаваныя 1640 асобнікаў.

Пад час суда актывіст руху «За свабоду» прызнаў сам факт раздачы ўлётак, але не прызнаў сваю віну. «Я не прызнаю, што мае дзеянні падпадаюць пра закон «Аб СМІ», — падкрэсліў ён.

Ягоны адвакат звярнула ўвагу на тое, што на ўлётках адсутнічалі прыкметы перыядычнасці, акрамя таго, такога СМІ «Абаронім свой выбар» не існуе.

«Так як улётка не з’яўляецца СМІ, прашу спыніць справу за адсутнасцю правапарушэння», — падкрэсліла адвакат.

Аднак суд не прыслухаўся да гэтых аргументаў. Мендаль быў пакараны па артыкулу 22.9 КоАП (Парушэнне заканадаўства аб СМІ) на 40 мінімальных базавых велічыняў.

«Беларускае «правасуддзе» зноў вярнулася да пакарання за раздачу інфармацыйных матэрыялаў. Падобная практыка не ўжывалася з 2000-х. Абсурднасць справы — відавочная», — пракаментаваў вынік суда старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч.

Па ягоных словах, «пасля кароткага перыяду адлігі ў часе парламенцкіх выбараў, улады зноў пачалі «закручваць гайкі»». «Штрафы выпісваюць за ўсё: выхад на вуліцу, збор подпісаў, распаўсюд улётак. Перадусім, ціснуць на новых актывістаў», — дадаў ён.

Пасля прысуду Губарэвіч сам раздаў некалькі дзясяткаў улётак ў будынку і на выхадзе з суда, «каб прадэманстраваць, што штрафамі яны не забароняць нам даносіць людзям праўду».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру