У рамках праекта курсанты «Фотошколы №1» атрымліваюць не толькі тэарэтычнае ўяўленне пра фатаграфію, але і магчымасць здымаць цікавыя і відовішчныя экскурсіі-анімацыі фонду «Краіна замкаў». Старт супрацоўніцтву быў дадзены 15 кастрычніка, калі вучні школы ўзялі ўдзел у адной з касцюмаваных экскурсій фонду, прысвечанай падзеям Першай сусветнай вайны ў Беларусі.

Фота: Катажына Гібкая

Фота: Катажына Гібкая

Фота: Катажына Гібкая

Фота: Катажына Гібкая

Фота: Катажына Гібкая

Фота: Катажына Гібкая

«Што робіць чалавек, калі атрымлівае фотаапарат? Здымае курачак, зайчыкаў, сабачак, машыны. Гэта хутка надакучвае. Сваім курсантам мы прапанавалі новы фармат — выезд на мерапрыемствы. Нам цікава супрацоўнічаць з фондам «Краіна замкаў», у якога вельмі шмат экскурсій-анімацый, прысвечаных розным эпохам нашай гісторыі», — распавядае куратар фоташколы Іван Мураўёў.

На экскурсіях вучні сумяшчаюць карыснае з прыемным: пазнаюць нешта новае ў Беларусі, атрымліваюць тэарэтычныя веды ў фатаграфіі, адпрацоўваюць новыя навыкі на практыцы ў палявых умовах. «На мерапрыемствах «Краіны замкаў» нашы вучні могуць здымаць не толькі статыку — архітэктуру або прыроду,— але і артыстаў-аніматараў, іх падрыхтоўку, выступы. Гэта значна цікавей, чым сядзець у класе. Людзі пачынаюць працаваць як навінавыя фатографы. У канцы тыдня нашы вучні робяць фотасправаздачы, разам мы робім разбор фатаграфій», — тлумачыць Іван Мураўёў.

«Мы вельмі радыя такому супрацоўніцтву. Для нас гэта прэстыжна: фатографы здымаюць нашы анімацыйныя праграмы, а гэта значыць, што там ёсць што паказаць. Мы спадзяёмся, што разам з «Фотошколай» мы зможам і далей папулярызаваць беларускую культуру», — падкрэсліў дырэктар фонду «Краіна замкаў» Алесь Варыкіш.

На экскурсію 15 кастрычніка выехалі 12 чалавек. Аднак у перспектыве «Фотошкола №1» плануе адпраўляць на мерапрыемствы фонду поўны аўтобус.

Цяпер «Краіна замкаў» праводзіць пяць экскурсій-анімацый, якія распавядаюць пра сярэднявечных рыцараў, аб шляхце і яе барацьбе за незалежнасць у XIX стагоддзі, аб падзеях Першай сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі і кантрабандыстах 1920—30-х гадоў. Адна з самых папулярных экскурсій «Краіны замкаў» — «Шлях караля Міндоўга» — сёлета адзначыла сваё дзесяцігоддзе. Паводле ацэнак фонду, за дзесяць гадоў яе наведала каля 10 000 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0