У Вестфальдзе (Нарвегія) паліцыянты арыштавалі 8 кастрычніка расійскага неанацыста Яна Пятроўскага, які, як сцвярджаецца, ваяваў на Данбасе на баку сепаратыстаў, паведамляецца ў сацсетках і мясцовых выданнях.

Фота з сацсетак

Пятроўскага, вядомага таксама як Вялікі Славян, арыштавалі ў доме члена арганізацыі Паўночнага Руху Супраціву. Сем паліцэйскіх прыйшлі, каб паведаміць Пятроўскаму пра дэпартацыю, паведаміўшы, што ў яго ёсць два дні на куплю білета і пяць — на тое, каб пакінуць Нарвегію. Пятроўскі не пагадзіўся, заявіўшы пра жаданне параіцца з адвакатам, пасля чаго яго арыштавалі і абшукалі з мэтай знайсці пашпарт, без якога расіяніна не могуць выслаць з краіны.

СМІ паведамляюць, што ў 2014-2015 гадах Пятроўскі ваяваў на Данбасе, пасля прызнаўся ў катаваннях і забойствах байцоў УСУ. Таксама паведамляецца, што Вялікі Славян быў членам незаконнага ўзброенага фармавання «Бэтмен».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?