Дзяржаўны сцяг Беларусі адправіцца ў космас. Яго плануе ўзяць з сабой на борт Міжнароднай касмічнай станцыі ў знак пашаны і павагі да роднай зямлі і блізкіх людзей лётчык-касманаўт Герой Расіі Алег Навіцкі на час маючай адбыцца экспедыцыі, паведамілі ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.

22 кастрычніка ў беларускім дыппрадстаўніцтве ў Маскве адбудзецца цырымонія перадачы дзяржаўнага сцяга Беларусі Алегу Навіцкаму. Яе правядзе пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка.

Старт касмічнага карабля «Саюз МС-03», камандзірам якога з'яўляецца Алег Навіцкі, запланаваны на 16 лістапада з касмадрома Байканур.

Алег Навіцкі — выхадзец з горада Чэрвень Мінскай вобласці. Маючы адбыцца старт стане яго другім палётам у космас. Першы раз ён знаходзіўся на арбіце з 23 кастрычніка 2012 года па 16 сакавіка 2013 года ў якасці камандзіра карабля «Саюз ТМА-06М».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?