Прэзідэнт Еўрапейскай рады Дональд Туск заявіў, што ЕС можа разглядзець розныя варыянты ўздзеяння на расійскія ўлады з-за дзеянняў Расіі ў Сірыі.

«Вельмі складана, нават немагчыма казаць пра гэта (пра перамовы з Расіяй), не згадваючы пра напады на грамадзянскіх асоб і бальніцы ў Алепа. Сёння не будзе прымацца рашэнняў, але я хачу падкрэсліць, што ЕС павінен захаваць усе варыянты, у тым ліку санкцыі, калі злачынствы працягнуцца», — сказаў Туск перад пачаткам саміту Еўрасаюза ў Бруселі.

Прэм'ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутэ таксама заявіў, што не падтрымлівае паслабленне рэжыму санкцый у дачыненні да Расіі.

Як адзначаецца ў чарнавым варыянце рэзалюцыі саміту, які цытуе агенцтва Франс прэс, Еўрасаюз гатовы разглядзець розныя варыянты падаўжэння санкцый, у тым ліку дадатковыя абмежавальныя меры ў дачыненні да асоб і кампаній, якія падтрымліваюць рэжым прэзідэнта Сірыі Башара Асада.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру