У Літве разглядаецца магчымасць размясціць на сваёй тэрыторыі амерыканскія зенітна-ракетныя комплексы (ЗРК) вялікай далёкасці Patriot.

Пра гэта паведамляе Delfi са спасылкай начальніка Аб'яднанага штаба генерал-маёр Віталіюса Вайкшнораса.

Reuters

Паводле яго слоў, гэтыя ЗРК маглі б быць на ўзбраенні міжнароднага батальёна саюзнікаў (НАТА), які будзе размешчаны на тэрыторыі Літвы ў наступным годзе.

«Гэтае пытанне разглядаецца, але ніякага пагаднення пакуль няма», — сказаў ён журналістам, адказваючы на пытанне, ці могуць быць ЗРК Patriot дыслакаваныя ў Літве.

Выданне нагадвае, што генерал УС Германіі Міхаэль Гшосман у пачатку жніўня сказаў агенцтву Reuters, што ў краінах Балтыі можна было б дыслакаваць ЗРК Patriot.

Раней паведамлялася, што Літва просіць у ЗША дапамогі ва ўмацаванні СПА.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру