Электрамабілі Tesla Motors абсталююць цалкам аўтаномным аўтапілотам, які павінен забяспечыць больш высокі ўзровень бяспекі, чым пры кіраванні чалавекам.

tesla.com

З 20 кастрычніка ўсе аўтамабілі Tesla будуць выпускацца з цалкам аўтаномным убудаваным аўтапілотам. Праўда працаваць ён зможа пасля таго, як будзе канчаткова пратэставаны. У кампаніі прагназуюць, што гэта адбудзецца да канца 2017 года.

Агляд у 360 градусаў аўтапілоту забяспечваюць восем убудаваных камер. Яны ахопяць далёкасць да 250 метраў. Акрамя таго, машына абсталяваная дванаццаццю ультрагукавымі сэнсарамі, якія змогуць выявіць мяккія і жорсткія перашкоды на адлегласці, удвая большай, чым далёкасць камер. Таксама ў Tesla ёсць франтальны радар, які «бачыць» перашкоды на шляху машыны нават скрозь моцны лівень, у тумане і нават праз аўтамабіль, які едзе наперадзе.

На сайце Tesla з'явілася відэа c новым аўтапілотам у дзеянні.

Раней заснавальнік кампаніі Ілан Маск распавёў, што Tesla працягне ўдасканальваць сістэму кіравання аўтамабілямі, якія былі выпушчаныя раней і не змогуць перайсці на поўны аўтапілот. На дадзены момант электракары Tesla толькі часткова аўтаномныя. У ліпені Маск заяўляў, што на тэставанне цалкам самастойнай сістэмы аўтапілота пойдзе прыкладна пяць гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?