Выданне BBC Russia праводзіла даследаванне таго, у колькі краіне-гаспадыні першых Еўрапейскіх гульняў, абышлося іх правядзенне.

«Міністр па справах моладзі і спорту Азад Рагімаў заявіў, што бюджэт Еўрапейскіх гульняў «Баку-2015» складаецца з двух кампанентаў: адзін — частка інвестыцыйнай праграмы, зацверджанай у 2018 годзе; другі — бюджэт аргкамітэта, — разам сума склала 905 млн даляраў.

Прычым міністр таксама адзначыў, што другі кампанент бюджэту гульняў складаюць таксама заробкі, тэхналагічныя сістэмы, часовыя ўстаноўкі, камунікацыі, праца па прапагандзе і штодзённыя выдаткі.

Са спасылкай на таго ж Рагімава, мясцовыя СМІ паведамлялі, што на адкрыццё гульняў выдаткавана 95 млн даляраў.

Па паведамленнях СМІ, адна толькі песня ў выкананні поп-зоркі Лэдзі Гага абышлася арганізатарам у 2 мільёны даляраў. Аднак атрымаць незалежнае пацвярджэнне гэтай інфармацыі не ўдалося.

Калі скласці сродкі, заяўленыя ў бюджэтных выдатках на гульні за тры гады, то сума перавысіць 5 млрд даляраў. Аднак дакладную лічбу назваць цяжка.

Каментуючы выдзяленне бюджэтных сродкаў, азербайджанскі эканаміст Зохраб Ісмаіл кажа, што выдаткі могуць перавысіць заяўленую суму.

Паводле яго слоў, асноўная частка сродкаў у бюджэце паказаная як «дзяржаўныя сродкі па інвестыцыях». Аднак іх дэталі не расшыфроўваюцца. Толькі пасля зацвярджэння бюджэту сродкі размяркоўваюцца Кабінетам міністраў.

«Апроч больш чым 4 мільярдаў (манатаў, 3,8 млрд даляраў), выдаткаваных на гульні, існуюць і іншыя дадатковыя выдаткі. Напрыклад, арганізацыя забеспячэння энерга- і водазабеспячэння аб'ектаў, якія будуюцца, будаўніцтва аўтамабільных дарог, якія вядуць да гэтых аб'ектаў. Гэтыя выдаткі ўжо адзначаны ў іншых старонках бюджэту, г.зн. калі звернеце ўвагу, то выдаткі будуць расці як ком», — кажа ён.

Нагадаем, другія Еўрапейскія гульні пройдуць у Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0