Брытанская спявачка Элі Голдынг апублікавала ў сваім інстаграме фатаграфію самкі французскага мастыфа. Сабака сядзіць у фургоне, абапёршыся на шыбу.
Аказалася, што сабаку завуць Роксі, і разам са сваім гаспадаром-кур'ерам яна ездзіць па горадзе ў белым фургоне. У Роксі ёсць акаўнты ў інстаграме і твітары, у якія ўладальнік рэпосціць фатаграфіі Роксі, зробленыя жыхарамі Лондана.