У Мінгарвыканкам пададзеная заяўка на правядзенне 7 лістапада акцыі ў памяць ахвяр савецкіх рэпрэсій. Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку адзін з заяўнікаў мерапрыемства, старшыня руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

Мэтай мерапрыемства заяўленае ўшанаванне памяці ахвяр палітычных рэпрэсій Савецкай ўлады, публічнае абмеркаванне і асуджэнне злачыннай, антычалавечай і рэпрэсіўнай сутнасці камуністычнага рэжыма Савецкага Саюза і рэжымаў спадкаемцаў.

Збор удзельнікаў акцыі плануецца а 12-й гадзіне каля будынка КДБ, шэсце мае адбыцца па праспекце Незалежнасці да парка Чалюскінцаў — месца пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру