Беларуска-польскі эканамічны форум «Добрасуседства-2016» пройдзе ў Мінску 24 кастрычніка, паведамілі ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.

Форум праводзіцца ў мэтах развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і актывізацыі кааперацыйных сувязей Беларусі і Польшчы ў розных сектарах эканомікі.

Праграма форуму ўключае пленарнае пасяджэнне і правядзенне трох секцый: «Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва і развіццё», «Стварэнне спрыяльнага інвестыцыйнага клімату. Перавагі і рызыкі», «Умовы вядзення бізнэсу. Адкрытая эканоміка і абарона рынку».

Адбудзецца кантактна-кааперацыйная біржа паміж беларускімі і польскімі дзелавымі коламі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?