Бліжэй да канца года сацыяльная сетка «УКантакце» можа стварыць уласнага мабільнага аператара.

Дадзены праект ужо атрымаў назву VKmobile. Сотавая сетка будзе працаваць на платформе «Мегафон», якую кампанія будзе арандаваць.

Паведамляецца, што адной з асноўных асаблівасцяў новага мабільнага аператара будзе той факт, што аплачваць паслугі сувязі можна будзе не толькі грашыма, але і лайкамі альбо рэпостамі. Аднак лайкаць і рэпосціць трэба будзе толькі спецыяльныя рэкламныя публікацыі.

Ужо зарэгістраваны дамен мабільнага аператара VKmobile.me. Але пакуль сайт яшчэ не даступны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?