Эмігрантка, якая ў цяперашні час пражывае ў ЗША, прад'явіла ў пункце пропуску «Прывалка» дакументы, выдадзеныя яшчэ ў часы Савецкага Саюза, паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі.

У пункце пропуску «Прывалка» 20 кастрычніка ў Беларусь уязджала беларуска, якая жыве ў ЗША. Пры памежным кантролі яна прад'явіла пашпарт СССР, які атрымала ў 1984 годзе. У ім адсутнічала адзнака аб перарэгістрацыі ў сувязі з дасягненнем 45-гадовага ўзросту. Таксама ў 63-гадовай жанчыны быў пры сабе замежны пашпарт СССР, выдадзены ў 1990 годзе МУС СССР. Яго тэрмін дзеяння мінуў больш за 21 год таму.

«Жыхарка амерыканскага горада Хатсан прапушчаная праз мяжу, але прыцягнутая да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне рэжыму дзяржаўнай мяжы ў выглядзе папярэджання», — удакладнілі ў Дзяржпагранкамітэце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?