«Крумкачы» перапынілі бязвыйгрышную серыю. 21 кастрычніка дэбютант вышэйшай лігі футбольнага чэмпіянату перамог на сваім полі «Граніт» — 2:1 (Сямёнаў, 8, Клімовіч, 78 — Загвоздзін, 33). Да гэтага мінская каманда два матчы звяла ўнічыю і сем разоў прайграла (агульны лік 3:14). У апошніх чатырох сустрэчах «Крумкачы» не набралі ні аднаго ачка і не забілі ніводнага мяча (0: 7).

Становішча каманд: БАТЭ — 63 ачкі (25 гульняў; розніца мячоў 63-21), «Шахцёр» — 46 (25; 35-17), «Дынама» Мн — 45 (25; 39-24), «Тарпеда-БелАЗ» — 40 (25; 37-25), «Мінск» — 40 (25; 36-24), «Гарадзея» — 35 (25; 30-25), «Іслач» — 34 (25; 29-34), «Крумкачы» — 32 (26; 23-33), «Дынама» Бр — 32 (25; 35-39), «Віцебск» — 30 (25; 21-21), «Славія» — 30 (25; 28-39 ), «Слуцк» — 27 (25; 22-31), «Нёман» — 25 (25; 16-31), «Граніт» — 24 (26; 19-44), «Белшына» — 22 (25; 30 -38), «Нафтан» — 22 (25; 21-38).

Астатнія матчы тура пройдуць 22 і 23 кастрычніка: «Іслач» — «Тарпеда-БелАЗ», «Віцебск» - «Нафтан», «Мінск» — «Дынама» Мн, БАТЭ — «Славія», «Дынама» Бр- - «Слуцк», «Нёман» — «Гарадзея», «Белшына» — «Шахцёр».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?