Упраўленне Следчага камітэта па горадзе Мінску адмовіла ў адкрыцці крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, якія пасля штурму кватэры сілай затрымалі мінчука Дзмітрыя Сераду. Такія вынікі даследчай праверкі, якую па заяве пацярпелага боку праводзіў СК.

Фота: Яўген Ерчак, tut.by

У пастанове паведамляецца, што падчас праверкі было выяўлена, што затрыманне Серады праводзілася ў адпаведнасці з заканадаўствам, паведамляе сайт spring96.

У дакуменце ўказваецца, што рашэнне аб прыцягненні да затрымання супрацоўнікаў АМАПа «было прынятае абгрунтавана», а кайданкі і фізічная сіла выкарыстоўваліся «для пераадолення магчымага супраціву» з боку Серады.

Таксама ў пастанове паведамляецца, што дыягназы — «закрытая чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступені: страсенне галаўнога мозгу, удар мяккіх тканак галавы, удар пярэдняй брушной сценкі», пастаўленыя Гарадской клінічнай бальніцай № 10, і «страсенне галаўнога мозгу», пастаўлены 17-й гарадской клінічнай паліклінікай, прызнаныя неабгрунтаванымі, а цялесныя пашкоджанні і ранкі, зафіксаваныя заключэннем судова-медыцынскай экспертызы, аднесеныя «да катэгорыі лёгкіх, якія не пацягнулі кароткачасовага расстройства здароўя».

Дзмітрый Серада мае намер абскардзіць дадзенае пастанову ў пракуратуры і ў кіраўніцтва СК.

Нагадаем, 4 жніўня ў 8 раніцы ў Мінску ў кватэру да сям'і педыятра і дзіцячага хірурга-траўматолага Дзмітрыя Серады ўварваўся АМАП. Мужчына прачнуўся ад удараў таранам у жалезныя дзверы і выйшаў у калідор. У гэты час на кухню, разбіўшы шкло ў балконнай дзверы, праніклі байцы ў чорным са зброяй у руках. Жыхарам загадалі легчы на падлогу. Як потым высветлілася, Дзмітрыя падазравалі ў злачынстве. Пазней на вочнай стаўцы са сведкай і пацярпелай падазрэнні адпалі — у момант здзяйснення хуліганства Дзмітрый з сябрамі рыбачыў за 80 км ад Мінска. Адпусцілі педыятра толькі на другія суткі.

На падставе скаргі сям'і на дзеянні супрацоўнікаў пры затрыманні Следчы камітэт пачаў праверку.

7 верасьня Дзмітрый Серада пабываў на асабістым прыёме ў кіраўніка сталічнай міліцыі Аляксандра Барсукова.

Кіраўнік ГУУС заявіў Дзмітрыю Серадзе, што прасіць прабачэння за дзеянні сваіх падначаленых да атрымання вынікаў праверкі не будзе. А таксама паведаміў, што той можа звярнуцца да іх з нагоды рамонту пашкоджаных вокнаў і дзвярэй у кватэры — пры яго жаданні гэта будзе зроблена.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру