Па апошніх дадзеных, 19 чалавек загінулі пры жорсткай пасадцы верталёта Мі-8 на Ямале (Расія). Як паведамляе МНС, тры чалавекі змаглі выжыць, яны дастаўлены ў бальніцы. Іх стан ацэньваецца як цяжкі.

Мі-8 здзейсніў жорсткую пасадку ў пятніцу недалёка ад пасёлка Урэнгой, які знаходзіцца ў 70 км ад Новага Урэнгоя. У выніку інцыдэнту паветранае судна было разбурана.

Верталёт выконваў рэйс з Сузумскага радовішча Краснаярскага краю ў пасёлак Урэнгой на Ямале.

Усяго на борце аварыйнага верталёта Мі-8 знаходзіліся 22 чалавекі, з іх 3 члены экіпажа і 19 пасажыраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0