Узмацненне паўднёва-ўсходняга ветру парывамі да 15—18 м/с прагназуецца ў асобных раёнах Беларусі 24 кастрычніка, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

На большай частцы краіны будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна па заходняй палове чакаюцца дажджы, у асобных раёнах з мокрым снегам.

Тэмпература паветра ўначы складзе 0…+ 6 градусаў, па ўсходзе будзе да -1 градуса. Днём чакаецца ад 1 да 6 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе — да +8 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0