Фота: Rex Features via AP Images

Падчас катастрофы ключ з латуневай біркай са штампам «Шафа 14 палуба F» знаходзіўся ў сцюарда трэцяга класа Сідні Сед'юнары. У гэтай шафе захоўваліся выратавальныя камізэлькі.

Мяркуючы па доказах, атрыманых у ходзе расследавання катастрофы, Сед'юнары знаходзіўся на палубе F «Тытаніка» у ноч гібелі лайнера. Цела сцюарда і яго асабістыя рэчы, у тым ліку і ключ, знойдзеныя экіпажам карабля «Макей Бенет», адправілі жонцы сцюарда Мэйдж у Саутгемптан, якая была ў той час цяжарная. Сын Сед'юнары нарадзіўся ў лістападзе 1912 года і быў названы ў гонар бацькі.

Пазней некаторыя рэчы па волі сына Сед'юнары патрапілі ў Саўтгемптанскі музей суднаходства, але ключ застаўся ў сям'і, а ў 1981 годзе трапіў з адным са сваякоў у Аўстралію.

Ключ разам з медным ярлычком быў прададзены брытанскім аўкцыённым домам Henry Aldridge & Son за $104 тыс.

Паведамлялася, што першапачатковая цана ключа складала ад 36 да 61 тыс. даляраў і што прадавец — прамы нашчадак Сед'юнары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0