23 кастрычніка раніцай невядомы мастак дамаляваў на графіці аб беларуска-расійскай інтэграцыі на вуліцы Магілёўскай калючы дрот. Новы элемент з’явіўся ў букеце кветак у руках хлопчыка і ў вянку на галаве дзяўчынкі.
Фота Настасся Роўда.
«Нашай Ніве» атрымалася звязацца з аўтарам, які не раскрывае свайго імя, аднак пагадзіўся адказаць на некалькі пытанняў.
«Наша Ніва»: Няўжо ніхто не звяртаў увагу на працу з пад’ёмнікам вакол графіці?
Ананімны графіціст:
Мінакі ўвагі не звярталі. Гэта была пахмурная раніца нядзелі.
«НН»: Чым вам не падабаўся першапачатковы варыянт?
А: А вам самім хіба падабаўся? Па-мойму, гэта найлепшы варыянт ягонага выпраўлення. Іншых варыянтаў не было.
«НН»: Як думаеце, што зараз будуць рабіць з вашай працай? Пакінуць усё як ёсць? Замалююць?
А: Цяжка прагназаваць. Сітуацыя такая, што варыянт зафарбоўвання досыць тэхнічна складаны і выклікае яшчэ большы негатыў у іх бок.
«НН»: Не баіцеся крымінальнага пераследу?
А:
Гэта глупства. Здаецца, сам арыгінал ніякім чынам не аформлены афіцыйна. Гэта можна лічыць не вандалізмам, а выпраўленнем вандалізму.
«НН»: Вы Бэнксі?:)
А: Без каментароў.
Вось так графіці выглядала раней:





