У сваім гастранамічным падарожжы па свеце брытанец Джон Уорэн даехаў да Беларусі - выйшаў новы выпуск шоу «Поедем, поедим!», зняты ў нашай краіне.
Джон Уорэн пабываў у Беларусі двойчы. Улетку 2014 года ён ездзіў у Мінск, Полацк і Ліду, прыгатаваў верашчаку, адзначыў Купалле і ацаніў беларускі трыкатаж. А літаральна месяц таму пабываў у Мінску, Магілёве, Тураве і ў салігорскай бальніцы спелеалячэння.
У праграме, знятай для НТВ, Джон Уорэн станцаваў на сярэднявечнай дыскатэцы, пакаштаваў дранікі, а таксама даведаўся, чаму снегавікоў у Беларусі лепяць з сена, а італьянскую оперу слухаюць на прадуктовым рынку. Зрэшты, чытачы Tut.by даведаліся пра некаторыя сакрэты ад самога Уорэна. Напрыклад, ён прызнаўся, што зладзіў на Камароўцы невялікі флэшмоб.
«Мы схавалі траіх спевакоў у розных месцах. Адзін прадавец, другі пакупнік, а трэцяя дзяўчына піла каву, — распавядаў Джон. — І як толькі пачала граць музыка, яны пачалі спяваць. Усе ачмурэлі, пачалі здымаць на тэлефоны. Мы нават зрабілі два дублі — настолькі гэта было крута!».