У Рэдакцыю «Нашай Нівы» звярнуўся чытач з паведамленнем пра тое, што ў Мінскім вайсковым шпіталі нібыта ад пабояў памёр салдат.

«У рэанімацыі Мінскага вайсковага шпіталя 20 кастрычніка памёр афіцэр 1992 года нараджэння», — вось што па гэтай тэме сказала «Нашай Ніве» прэс-афіцэрка СК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

«Напачатку кастрычніка малады чалавек быў у водпуску ў сваіх знаёмых і па стане здароўя быў шпіталізаваны ў мясцовую бальніцу, але стан пагоршыўся, ён быў у коме. Таму яго перавялі ў вайсковы шпіталь. Цяжкіх цялесных пашкоджанняў няма, смерць звязаная са станам здароўя», — сказала Таццяна Беланог і дадала, што дакладная прычына смерці стане вядомая пасля экспертызы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?