Калегія Вярхоўнага суда Расіі пад старшынствам суддзі Аляксандра Боціна пакінула ў сіле прысуд украінцам Мікалаю Карпюку і Станіславу Клыху. У маі гэтага года Вярхоўны суд Чачні прысудзіў Клыха і Карпюка да 22,5 і 20 гадоў зняволення адпаведна, паведамляе ВВС.

На разгляд апеляцыі ў Маскву прыехала народны дэпутат Украіны і былая расійская зняволеная Надзея Саўчанка.

У сваёй апеляцыі абарона украінцаў настойвала на тым, што Клыха і Карпюка трэба апраўдаць. Сцвярджалася, што прысуд па справе быў вынесены з істотным парушэннем крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага кодэксаў.

Адвакаты заявілі, што іх падабаронныя падвяргаліся гвалту і катаванням на этапе папярэдняга следства і падпісалі пратаколы допытаў пад ціскам, фактычна агаварыўшы сябе.

«Адзіны станоўчы момант сённяшняга рашэння ў тым, што яно набыло моц, а значыць, гэта адкрывае шляхі для запуску працэдуры абмену», — пракаментаваў рашэнне Вярхоўнага суда адвакат Ілля Новікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?