Падчас аднаго з набажэнстваў у Глыбокім мясцовы жыхар 1955 года нараджэння прабраўся ў рызніцы і скраў каштоўныя царкоўныя рэчы, паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама. 

Пенсіянер, які быў на добрым падпітку, прыхапіў рэчы, якія яму спадабаліся, сунуў за пазуху і пачаў прабірацца да выхаду з касцёла. Яго манеўр заўважылі пажылыя прыхаджанкі, якія паведамілі пра свае падазрэнні пробашчу парафіі. Той звярнуўся ў міліцыю, і неўзабаве мужчына быў затрыманы.

Як высветлілася, здабычай злодзея сталі дарагія рэчы, якія з'яўляюцца культурна-гістарычнымі каштоўнасцямі. У прыватнасці, здабычай злодзея сталі старадаўнія патэна (адзін з літургічных сасудаў) і манстранцыя (разнавіднасць дараносіцы, посуд для выстаўлення Найсвяцейшага Сакрамэнту падчас пакланення). Агульная сума нанесенай шкоды склала 10,3 тысячы рублёў (каля $5 тыс.). У дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа па частцы 3 артыкула 205 КК. Рэспублікі Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?