Землятрус магнітудай 5,4 адбыўся ў цэнтральнай Італіі, паведамляе Геалагічная служба ЗША.

Падземныя штуршкі былі зафіксаваныя ў правінцыі Мачэрата. Ачаг землятрусу, паводле дадзеных Італьянскага інстытута геафізікі, залягаў на глыбіні 9 км.

Таксама паведамляецца, што моцныя падземныя штуршкі адчуваліся ў Рыме.

Пра магчымыя разбурэнні і пацярпелых пакуль нічога не паведамляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?