«За высокае прафесійнае майстэрства, значны асабісты ўклад у асвятленне важных падзей сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага жыцця краіны» падзяка прэзідэнта аб'яўленая работнікам Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі.
Адпаведнае распараджэнне Аляксандр Лукашэнка падпісаў 26 кастрычніка, паведаміла яго прэс-служба.
У ліку адзначаных — намеснік старшыні НДТРК Марат Маркаў і намеснік галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыі «Агенцтва тэлевізійных навін» Дзмітрый Бачкоў.
У адпаведнасці з распараджэннем «за шматгадовую плённую працу, значны ўклад ва ўмацаванне сяброўскіх адносін з Украінай і развіццё двухбаковага беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва» падзяку атрымаў пасол ва Украіне (2001—2016 гады) Валянцін Вялічка.
Падзяка таксама аб'яўленая «шэрагу работнікаў сфер адукацыі, культуры і транспарту».