Звесткі і інфаграфіка Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Колькасць затрыманняў журналістаў у Беларусі рэзка знізілася, пачынаючы з 2014 года. Пра гэта расказаў «Нашай Ніве» старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец.
2009 - 20
2010 - 30
2011 - 167
2012 - 60
2013 - 54
2014 - 29
2015 - 19
Пік колькасці затрыманняў журналістаў прыпаў на 2011 год, а з 2014-га лічба рэзка знізілася.
За гэты год затрымлівалі ўсяго 9 журналістаў. Калі сітуацыя не пагоршае ў канцы года, то ён можа стаць самым спакойным для рэпарцёраў.





