Актывiст Змiцер Дашкевiч разам з паплечнiкамi аднеслi ў Мiнiстэрства культуры больш за 10 тысяч подпiсаў за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
Зайшоўшы ў будынак Міністэрства культуры, Зміцер спытаўся ў вахцёркі, у які кабінет яму трэба прайсці для рэгістрацыі калектыўнага звароту. Вахцерка назвала нумар кабінета і на ягонае «дзякуй» адказала: «Калі ласка!».
Усе астатнія супрацоўнікі, да якіх звяртаўся Зміцер (а іх было пяць), размаўлялі выключна па-руску.
Нагадаем, сфера культуры — адна з нямногіх, у якой дзяржава аддае перавагу беларускай мове. Заканадаўчая і нарматыўная база прымаецца па-беларуску.





