Абвінавачаны ў арганізацыі наркагандлю брытанец здаўся ў рукі паліцыі, скардзячыся, што стрэс ад знаходжання ў спісе самых шуканых злачынцаў краіны стаў для яго занадта вялікім, піша ВВС.
РА
53-гадовы Роберт Джэрард з Ліверпуля трапіў у спіс асоб, якія хаваюцца ад брытанскага правасуддзя, у лютым 2014 года.
З дапамогай свайго адваката ён дамовіўся сустрэцца з прадстаўнікамі Нацыянальнага агенцтва па барацьбе са злачыннасцю ў аддзяленні паліцыі ў Манчэстэры, дзе і быў затрыманы. Яму ўжо выстаўленыя абвінавачванні ў змове з мэтай кантрабанды какаіну, у лістападзе ён павінен паўстаць перад судом.
Джэрард знаходзіўся ў бегах з кастрычніка 2013 года пасля ператрусаў у кафэ ў Ратэрдаме, якое выкарыстоўвалася як прыкрыццё для гандлю наркотыкамі.





