13-гадовая дачка былога міністра абароны РФ Анатоля Сердзюкова ад другога шлюбу збегла з дому разам з 16-гадовай сяброўкай. Да пошуку падлеткаў падключыліся супрацоўнікі ФСБ РФ, паведамляе mk.ru.

Анатоль Сердзюкоў. Фота Міхаіла Кавалёва

Як стала вядома, школьніцы запланавалі ўцёкі некалькі дзён таму. Сваякі 16-гадовай школьніцы заўважылі, што дзяўчынка стала паводзіць сябе дзіўна — у выхадныя купіла паходную палатку, а ў сераду, прыйшоўшы са школы дадому, апранула цёплыя рэчы, трохі перакусіла і ўцякла з дому на вачах здзіўленай бабулі. Пазней сваякі знайшлі запіску, укладзеную у планшэт са словамі: «Я сышла пазнаваць свет».

Прыйшоўшы з працы, маці дзяўчынкі, супрацоўніца Расгідраметцэнтра, патэлефанавала ў паліцыю. А неўзабаве ў кватэру дзяўчынкі, акрамя паліцэйскіх з мясцовага аддзела, наляцелі супрацоўнікі ФСБ РФ. Высветлілася, што школьніца пайшла з дому з 13-гадовай сяброўкай (з ёй яна пазнаёмілася па інтэрнэце, а ў аўторак дзяўчынкі разам хадзілі ў тэатр) — дачкой ад другога шлюбу былога міністра абароны Анатоля Сердзюкова. Дарэчы, паводле адкрытых дадзеных, яна пражывае ў бацькавай кватэры на Рачдэльскай вуліцы, побач з Белым домам. Дзяўчынка адправіла маці смс-паведамленне: «Я сыходжу з дома», але тэлефон спачатку не адключыла, таму апарат паспелі запеленгаваць.

Падлеткаў шукаюць па ўсёй Маскве. Следчыя плануюць распачаць крымінальную справу па артыкуле «Забойства».

Абноўлена: Mskagency.ru паведамляе, што дачка Сердзюкова і яе сяброўка Ганна С. ужо вярнуліся дадому. Па факце здарэння праводзіцца праверка. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0