Міністр замежных спраў Мальты Джордж Вэла заявіў выданню Times of Malta, што яго краіна не дазволіць дазаправіцца ў сваіх партах ні аднаму расійскаму караблю, піша ria.ru.

Dover-Marina.com

Dover-Marina.com

Пры гэтым ён не ўдакладніў, ці паступаў ад Расіі запыт на заход караблёў на дазапраўку.

У МЗС Мальты пацвердзілі, што ўлады гэтай краіны не будуць «дазапраўляць якія-небудзь расійскія караблі, якія знаходзяцца ў Міжземным моры».

Раней былы начальнік галоўнага штаба ВМФ Расіі адмірал Віктар Краўчанка заявіў, што наступная дазапраўка палівам групы расійскіх караблёў на чале з авіяносцам «Адмірал Кузняцоў» можа адбыцца ў Міжземным моры ў раёне Мальты ад танкера Чарнаморскага флоту. Пры гэтым ён нагадаў, што ў складзе групы знаходзіцца танкер Паўночнага флота ў якасці пастаяннага рэзерву на выпадак надзвычайнай сітуацыі.

Міністэрства абароны Расіі ў сераду абвергла інфармацыю аб планаваным заходзе на дазапраўку ў іспанскі порт Сеута крэйсера «Адмірал Кузняцоў».

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік міністэрства генерал-маёр Ігар Канашэнкаў, ведамства не накіроўвала ніякіх запытаў іспанскім уладам аб заходзе «Адмірала Кузняцова» для правядзення дазапраўкі. Паводле яго слоў, расійская карабельная авіяносная група поўнасцю забяспечаная неабходнымі рэсурсамі для выканання задач у далёкай акіянскай і марской зоне ў аўтаномным рэжыме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?