«Наша Ніва» паведамляла пра надзвычай агрэсіўную публікацыю расійскага інфармацыйнага агенцтва «Рэгнум», у якой Беларусь называецца «звар'яцелай недадзяржавай», а беларуская нацыя — выдуманай.
Пакуль некаторыя беларусы ўжо пачалі пісаць звароты да генеральнага пракурора з просьбай даць кваліфікацыю заявам аўтара публікацыі і абмежаваць у Беларусі доступ да «Рэгнума», Міністэрства інфармацыі таксама вывучае змест артыкула.
Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў начальнік аднаго з упраўленняў, які папрасіў не называць ягонае прозвішча.
«Матэрыялы мы ўбачылі, дзякуй за падказку, матэрыялы вывучаюцца. Усё, што магу сказаць. Калі нейкае рашэнне будзе прынята, то на ўзроўні кіраўніка ведамства», — сказаў нам чыноўнік.





