Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура паабяцаў павысіць памер мінімальнай заработнай платы ў краіне на 40% пасля закліку апазіцыі да ўсеагульнага страйку ў пятніцу, паведамляе Бі-бі-сі.

Такім чынам, мінімальны памер аплаты працы ў краіне складзе 90,9 тысяч балівараў (каля 138 даляраў ЗША).

Акцыя пратэсту супраць Мадуры ў Каракасе, Reuters.com

Акцыя пратэсту супраць Мадуры ў Каракасе, Reuters.com

Мадура таксама абвясціў, што ўсе кампаніі, якія спыняць сваю працу ў дзень страйку, прызначанай на 28 кастрычніка, будуць падвергнутыя ўрадавым праверкам.

У чацвер некалькі сотняў прыхільнікаў Мадуры сабраліся каля будынку кангрэса Венесуэлы, дзе заканадаўцы абмяркоўвалі магчымасці скідання Мадуры з прэзідэнцкай пасады.

Напярэдадні шматлікія акцыі пратэсту зноў выліліся ў сутыкненні дэманстрантаў з паліцыяй, у прыватнасці, у размешчаных на захадзе Венесуэлы гарадах Сан-Крыстабалі і Маракайба.

Акрамя пятнічнай забастоўкі лідары апазіцыі заклікалі венесуэльцаў выйсці на марш да прэзідэнцкага палаца 3 лістапада, калі ўрад не адкліча сваё рашэнне аб блакаванні рэферэндуму аб імпічменце Мадуры.

У аўторак кантраляваны апазіцыяй парламент Венесуэлы (Нацыянальная асамблея) прагаласаваў за пачатак судовага працэсу над Нікаласам Мадурам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0