На абвяшчэнне прысуду прыйшло каля 100 чалавек. Сярод іх Павел Севярынец, Зміцер Дашкевіч, Антон Матолька, Павел Юхневіч, Ігар Лосік, Славамір Адамовіч.

Пальчыс у клетцы і кайданках. На ім майка Belarus Pride.

Карэспандэнты «НН» адзначаюць, што дагляд перад каібінетам надзвычай строгі.

Сёння ў Мінскім гарадскім судзе (вуліца Дуніна-Марцінкевіча 1-3), абвесцяць прысуд пра справе блогера Эдуарда Пальчыса. Гэта блогер быў вядомы пад сваім псеўданімам Джон Сільвер, ён стварыў сайт 1863x.com. Пракурор запатрабаваў для яго 3,5 года зняволення.

Прысутнічаць на зачытанні прысуду можа любы ахвотны.

Так супала, што Пальчысу сёння спаўняецца 26 гадоў.

Эдуард Пальчыс абвінавачваецца ў распальванні варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці (ч. 1 арт. 130 КК), а таксама ў вырабе і распаўсюджванні парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару (арт. 343 КК).

Праваабаронцы лічаць крымінальную справу блогера палітычнай.

Суд над Пальчысам пачаўся 14 кастрычніка і праходзіў у закрытым рэжыме. Падрабязнасці працэсу не агучваліся

У аўторак, 25 кастрычніка, адвакат Ганна Бахціна перадала грамадскім актывістам апошняе слова Э.Пальчыса, якое апублікаваў Павел Севярынец.

«У сваім апошнім слове я хачу расказаць сутнасць твора Дантэ «Боская камедыя». Сутнасць зводзіцца да таго, што людзі, якія праходзяць усе колы пекла, падыходзяць да апошняй мяжы, і гэтай мяжой ёсць страшная пачвара. Пачвара перамолвае сваімі жорнамі здраднікаў і хлусаў. Усіх, хто абвінавачвае мяне ў тым, што я люблю Беларусь — я лічу здраднікамі. Усіх, хто лічыць, што я распаўсюджваў парнаграфію — я лічу хлусамі. Я шкадую, што цяпер побач са мной няма маёй жонкі, маёй сям'і, журналістаў, якім я вельмі ўдзячны. Я ўдзячны тым людзям, якія цяпер стаяць на вуліцы, вы чуеце іх голас, і я з імі. Усё, што я магу сказаць — ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!», — напісаў Пальчыс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?