Па дадзеных Еўрастата, у 2015 годзе 82 024 беларусы атрымалі від на жыхарства ў Еўрасаюзе.

Лідзіруюць ж у спісе тых, хто часцей за ўсё атрымлівае від на жыхарства ў Еўропе, — украінцы (каля 500 тысяч чалавек). Другое месца ў грамадзян ЗША (261 тысяча), трэцяе — у Кітая (167 тысяч).

Беларусы ў спісе атрымантаў від на жыхарства ў Еўрасаюз займаюць сёмае месца, абганяючы Расію.

Беларусаў ад іншых мігрантаў адрозніваюць прычыны атрымання віду на жыхарства. Напрыклад, украінцы ў асноўным едуць у Еўропу ў пошуках працы — такіх 75%. Траціна пераехаўшых амерыканцаў і каля 60% кітайцаў атрымліваюць у ЕС адукацыю, палова прыезджых туркаў і 70% мараканцаў мелі права на від на жыхарства ў Еўропе па сямейных прычынах.

Беларусы ж называлі ў асноўным нейкія «іншыя прычыны» — і такіх было 84%. Толькі 3,7% пераехалі па сямейных абставінах, 4,7% — у мэтах адукацыі і 7,2% — па працы. Дарэчы, 75 тысяч з 82 тысяч, якія атрымалі від на жыхарства ў ЕС, выбралі суседнюю Польшчу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0