Беларусь не задавальняюць аддаленыя тэрміны стварэння агульных рынкаў энерганосьбітаў на прасторы Еўразійскага эканамічнага саюза. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас сустрэчы з кіраўнікамі ўрадавых дэлегацый ЕАЭС і СНД.
«Нас не задавальняюць аддаленыя тэрміны стварэння агульных рынкаў энерганосьбітаў, а таксама лібералізацыі выканання перавозчыкамі адной дзяржавы перавозак паміж пунктамі, размешчанымі на тэрыторыі іншай дзяржавы», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік краіны падкрэсліў, што, нават калі ўмоўна вызначаны тэрміны стварэння адзіных рынкаў, не варта чакаць да апошняга з іх запускам.





