У Гомелі 26-гадовы кіроўца «Сеата-Таледа» збіў на тратуары двух пешаходаў.

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося 27 кастрычніка прыкладна ў 18.30 на скрыжаванні вуліц Савецкая і Рагачоўская. Вадзіцель «Сеата» выехаў на чырвоны сігнал святлафора і сутыкнуўся з аўтамабілем «Субару-Форэстэр», якім кіраваў 24-гадовы вадзіцель. Пасля сутыкнення «Сеат» занесла, ён заехаў на тратуар, дзе здзейсніў наезд на пешаходаў, 27-гадовую жанчыну і 31-гадовага мужчыну.

Як паведамілі ва УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, у выніку ДТЗ мужчына атрымаў цялесныя пашкоджанні і шпіталізаваны. Жанчына дастаўленая ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі. Пасля агляду і аказання першай меддапамогі яна была адпушчаная дамоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру