Расію не пераабралі ў Раду па правах чалавека ААН па выніках галасавання Генасамблеі ААН. Усходнюю Еўропу будуць прадстаўляць Венгрыя і Харватыя, паведамляе ВВС.
Па выніках галасавання за Венгрыю было пададзена 144 галасы, за Харватыю — 114 галасоў, за Расію — 112. Гэтыя тры краіны прэтэндавалі на два месцы ад ўсходнееўрапейскага рэгіёну.
Раней больш за 80 праваабарончых арганізацый заклікалі краіны — сябры ААН прагаласаваць супраць удзелу Расіі ў Радзе з-за таго, што Масква аказвае ваенную падтрымку рэжыму сірыйскага прэзідэнта Башара Асада.
Арганізацыя Human Rights Watch заяўляла, што перавыбранне Расіі і Саудаўскай Аравіі можа аслабіць намаганні Рады па прыцягненні вінаватых да адказнасці.
Пры гэтым Сірыя была пераабраная ў Раду разам з Кітаем, палітыка якога таксама была крытыкаваная праваабаронцамі.
У аўторак Крэмль параіў праваабаронцам, якія выступілі за выключэнне Расіі са складу органа, больш актыўна процідзейнічаць тэрарыстам.