У адрозненне ад мінулых гадоў апублікаваны не адзін, а два спісы: спіс людзей, пазбаўленых свабоды ў сувязі з рэалізацыяй права на свабоду веравызнання, і спіс усіх астатніх палітвязняў.

Фота: memohrc.org

Фота: memohrc.org

«Мы ўвялі такі падзел, каб расейская і сусветная супольнасць магла лепш ўспрыняць праблему палітычна матываванага і незаконнага пазбаўлення волі ў нашай краіне, а таксама каб павысіць ўзровень грамадскай салідарнасці з палітвязнямі», — тлумачаць у «Мемарыяле».

Калі год таму ў спісе палітвязняў было 50 чалавек, то сёння ў абодвух спісах разам — 102 чалавекі.

Колькасць палітвязняў нават у гэтых не прэтэндуючых на паўнату спісах, такім чынам, сур'ёзна вырасла.

У першы спіс трапілі абвінавачаныя па справе Хізб ут-Тахрыр крымскія татары.

Да другога аднесеныя іншыя грамадзяне Украіны, якія ўтрымліваюцца ці асуджаныя у Расіі: Алег Сянцоў, Аляксандр Кольчанка, Сяргей Літвінаў і інш.

«Абодва спісы заведама няпоўныя. У іх толькі тыя людзі і справы, пра якія нам удалося сабраць і прааналізаваць дастаткова матэрыялаў, каб зрабіць аргументаваную выснову пра палітычна матываваны і незаконны характары крымінальнага пераследу. У спісах няма многіх людзей, якія пазбаўленыя свабоды і пераслед якіх мае прыкметы незаконнасці і палітычнай матываванасці, бо мы пакуль альбо не атрымалі неабходных матэрыялаў па гэтых справах, альбо яшчэ аналізуем іх. Няма ў нашых спісах і тых, хто ўжываў гвалт супраць асобы або заклікаў да гвалту па прыкметах рэлігіі, нацыянальнасці, расы і г. д.», — гаворыцца ў паведамленні.

На пачатку кастрычніка мінюст РФ унёс міжнароднае гісторыка-асветніцкае, дабрачыннае і праваабарончае таварыства «Мемарыял» у рэестр «замежных агентаў» па выніках пазапланавай праверкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0