Фото Getty Images

Амерыканскі музыка і паэт Боб Дылан звязаўся са Шведскай акадэміяй і апавясціў яе, што прыме Нобелеўскую прэмію па літаратуры, прысуджаную яму ў сярэдзіне кастрычніка, паведамляе Би-би-си.

«Ці прымаю я прэмію? Вядома», — цытуюць Дылана ў заяве на сайце арганізацыйнага камітэта прэміі.

«Навіна пра Нобелеўскую прэмію пазбавіла мяне мовы, — сказаў ён у гутарцы з пастаянным сакратаром акадэміі Сарай Даніус. — Я вельмі цаню аказаную мне пашану».

Ці з'явіцца Дылан на ўручэнні прэміі ў снежні, пакуль не вядома.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру