Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька ў сваім «Клубе рэдактараў» на «Беларусь-1» працягвае абмяркоўваць акцыю маладафронтаўцаў, якія сабралі больш за 10 тысяч подпісаў за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.
«Фармальна подпісы збіраліся для перадачы ў Мінкультуры. Але, атрымліваецца, што акцыя на самай справе ладзілася цалкам з іншымі мэтамі, і тых, хто падпісаўся, — надурылі. Яны збіралі «армію», хай і папяровую. Але тады гэта зусім не да Міністэрства культуры, а да Міністэрства абароны. Хутчэй за ўсё, гэтая папяровая армія патрэбна была, каб затым тыкаць дзесяццю тысячамі подпісаў у твар еўрачыноўнікам», — заявіў Генадзь Давыдзька.
Тым часам кіраўнік інфармацыйнага агенцтва БелТА Дзмітрый Жук заклікаў беларусаў быць больш абачлівымі:
Дзмітрый Жук.
«Хачу вярнуцца да подпісаў. Хлопцы, якія падпісаліся, можа, вы яшчэ і свае пашпартныя дадзеныя сказалі? Дык за кагосьці крэдыт заплаціце. Не спяшайцеся падпісвацца».