Фота: facebook.com/OleEinarBjoerndalen

Нарвежскі біятланіст Уле-Эйнар Б'ёрндален з мая гэтага года знаходзіўся ў Беларусі, дзе яны з Дар'яй Домрачавай чакалі нараджэння дзіцяці.

Б'ёрндален актыўна рыхтаваўся да новага сезону ў нашай краіне. У Раўбічы прыехаў яго знакаміты дом на колах, які з'яўляецца мабільнай трэніровачнай базай.

1 кастрычніка ў зорнай пары нарадзілася дачка, якую назвалі Ксеніяй. Пасля гэтай падзеі Б'ёрндален сказаў, што застанецца ў Мінску, пакуль у Нарвегіі не выпадзе снег. І мяркуючы па сённяшняму запісу на фэйсбуку, снег у Нарвегіі выпаў.

Домрачава прыступіла да трэніровак, праз чатыры тыдні пасля нараджэння дзіцяці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру